Home
entries friends calendar user info
VOX POPULI - VOX DEI
VOX POPULI - VOX DEI

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
КОЛАС: (слова ў слова)
Будзем абмяркоўваць пытанні, пытанні не зусім прыемныя. вось. але, але калі яны паўсталі будзем пра іх размаўляць. Ну мы ўжо казалі пра тое, што звонку ў нас (ну натуральна) ёсць праблемы... ў нас, але ў нас ёсць праблемы і ўнутры. Вы іх ўсе, я думаю, ведаеце...
Я думаю, што тая частка бацькоў, якія таксама падключыліся да гэтай праблемы, яны і дома іх абмяркоўваюць. Я не ведаю ў якой ступені так сказаць шчырасці наколькі вы ў гэта ўсё значыцца заангажаваны, ў якой ступені. Ну... тым не менш, усё гэта можа прывесці да таго, што ліцэй проста знікне. Вот... мы ніколі так не былі блізка да гэтага.
Вот мы падумалі так, у тую самую суботу, калі сюды прышлі, а калі б яны пачалі рабіць тое, што калі-небудзь і пачнуць рабіць ,то есць, нішчыць а ў прынцыпе ўсе механізмы ў іх руках. у нас толькі праўда. у нас толькі праўда!
Вось... і што адбываецца ў нас? Значыцца... намеснікаў няма. па розных прычынах. Лявон Пятровіч ну... ён часова у яго там нагрузка. такую ён не можа зараз так сказаць, з-за якой не можа мець часу. Часова! ён у прынцыпе застаецца на пасадзе. проста вось, ну... няма завуча сідарэнкі ірыны ігараўны - ультыматум бацькоў. (некторых бацькоў! не ўсіх, а пэўнай часткі), выгнаць. Да, намеснікаў няма, бацькі таксама адколаты, і развялі ўсіх. і што можна браць голымі рукамі!? 02:30
Вот. Ну раз так!... так можна! ну праўда застанецца і маральная парамога ўсё роўна застанецца. але, калі ізнутры нас знішчаць, калі вось так мы самі сваімі рукамі вось гэта будзе сапраўдны падарунак!
І што ж, шаноўнае спадарства, вы думаеце ніхто над гэтым не працуе, вы вывучаецце гісторыю, вы вывучаецце гісторыю
Тое, што адбывалася ў 30ыя гады... і тут узнаўляецца лінія сталіна... і тут ідэалізуецца так сказаць апраўдываецца усё тое, што тады рабілась, а рабілася менавіта такімі метадамі. і ворагі народа, і адзін на аднаго паклёпы, і даносы, і сексоты, і агенты ўплыву, якія сеюць так сказаць і смуту, і хлусню нейкую нясуць, якую потым так сказаць не зусім дасведчаныя і ў псіхічным плане не зусім ўраўнаважаныя людзі падхопліваюць. вось і паспрабуй дакажы што ты не верблюд і г.д і г.д.
І што вы думаеце? гэта наўмысна не робіцца?! робіцца канешне! і вынікі як раз вось ужо так сказаць яны відавочны. вынікі вось гэтая сітуацыя, у якой мы апынулісь. мы не будзем тут нічога казаць кепскага безумоўна пра вашых бацькоў, тых якія вось гэта ўсё ўчынілі вось, якія выставілі гэты ультыматум. мы не будзем абмяркоўваць і, натуральна, мы не будзем помсціць ім праз дзяцей. я паўтараю, што мы сапраўды ўсіх вас любім і гэта шчыра, Я! Кажу. мы ўсім вам жадаем дабра і мы ўсе працуем і мы не проста жадаем мы яго вам робім. мы менавіта дзеля гэтага працуем.
Вось. Але, калі надышла такая сітуацыя... ну мы мусім пэўныя высновы з гэтага зрабіць, і адпаведныя захады прыняць.
Яшчэ раз вось вам трэба нагадаць, што партызанскі ліцэй, што ўмовы падполля - гэта ну не проста гульня. і калі вось зараз людзі знаходзяцца (казалі вось пра Астрэйку, вось... яшчэ адзін хлопец там ,такі ў нас вучыўся –Дранчук- там знаходзіцца, з якім так сказаць ,ну мы не так добра развіталісь. былі ў яго праблемы з дысцыплінаю, але тым не менш знаходзіцца) зараз яны могуць засведчыць, што гэта - далёка не гульня і гэта далёка не так прыемна, і далёка не так рамантычна. вось то есць гэта небяспечна
І ў гэтай сітуацыі такая вось дэмакратыя ,так зразуметая, такая аглакратыя, яна абсалютна не працуе. безумоўна тут не ідзе гаворка аб падрыхтоўцы нейкіх там тэрарыстаў. але ў нас не гвалтоўны супраціў, не супраціў - гэта добрая адукацыя. прычым гэта адказная праца, і гэта вынікі. Вынікі, якія перад уісім вы паказваецце сваімі ведамі, якія тут набываецце і сваёй выхаванасцю. вось тым што вы ўяўляецце сябе як асобу, якія выхавалісь у атмасферы ліцэя. вось гэта наша галоўная мэта, і гэта наша нашы наш супраціў у гэтым і ёсць. Зразумелі?
Вот. Але гэта патрабуе адпаведнай сістэмы узаемаадносін. у ваенны час змагацца за дэмакратыю ну гэта сама самазабойства! дэмакратычны вольны выбар - гэта тое, што вы прыйшлі ў ліцэй, а прыйшлі вы ў ліцэй да НАС, МЫ гэты ліцэй стварылі, МЫ за гэты ліцэй адказваем і ,дзякуй богу, гэты ліцэй працуе, у адрознінне ад шмат якіх арганізацый, якія былі развалены менавіта вось такімі дэмакратамі, якія дазвалялі сабе несці бруд, ахінею розную і раскалываць такім чынам. бнф так раскалоўся, камуністычная партыя, саюз пісьменнікаў (у нас два саюзы пісьменнікаў) і г.д. і г.д.
Давайце расколім зараз і ліцэй! Цудоўна! Некаторым, можа быць, гэта і падабаецца, але вось гэтым мы кажам “дапабачэнне, шаноўнае спадарства!”
Калі вы не верыце коласу, калі вы не верыце баршчэўскаму, калі вы не верыце выкладчыкам, якія тут знаходзяцца і якія засведчваюць сваю кансалідацыю - калі ласка, ніхто сілай вас не трымае. вы павінны зрабіць свой выбар! безумоўна мы не вінавацім вас у тым, што адбылося. вы ведаецце, што адбылося, але напэўна тое, што адбылася, тое, што ў некаторых бацькоў з’явіліся нейкія ўяўленні пра тое, напэўна і некаторыя з вас вінаваты.
Можна прагуляць заняткі,а потым сказаць "ай,мяне абразіла сп.Сідарэнка,я не магу знаходзіцца ў ліцэі ў мяне маральная траўма, да? вось. можна нешта-такое прыфантазіраваць там, можна паднесці неяк інфармацыю не так, можна бацькоў ну.... я не ведаю, што адбылася. ну падумайце самі - ці правільна вы ўсё робіце. падумайце самі. вы не першы год у ліцэі. і мы ж бачым, мы за вамі назіраем, што з некаторымі з вас робіцца, і як некаторыя з вас сябе паводзяць. Вот. безумоўна (я паўтараю), што мы вельмі добра да вас ставімся. але мы разумеем такую вось з’яву, як проста падрастковы эгаізм і эгацэнтрызм такі вот (ёсць такое), максімалізм - і гэта таксама ёсць -, але мы ну проста звяртаемся да вас. мы ўсе былі ў такім узросце. не трэба думаць, што ліцэй існуе толькі таму, што вы такія цудоўныя, дэмакратычныя і размаўляеце па-беларуску (не ўсе) дарэчы да. і не ўсе. не толькі! і трэба разумець і паважаць працу іншых, якія вам усё гэта забяспечваюць. а калі вы гэтага не разумееце, калі вы гэта не паважаецце, то ў гэтай сітуацыі мы будзем рабіць адпаведныя высновы. Разумееце... надта, напэўна, мы тут лейцы адпусцілі. Вось. і мы не мелі на гэта, напэўна, права. па сваёй прыродзе - мы таксама па сваіх перакананях за дэмакратыю, за плюралізм. вось. але паўтараю мы бачым, што некаторыя пачынаюць гэтым злаўжываць проста. паводзіць сябе проста нахабна. Вот. а ў выніку мы атрымалі вось тое, што мы ўсе зараз вельмі блізка падышлі. вось і з бацькамі мы будзем разбірацца,з тымі бацькамі,што вот,з якімі адбылася ў нас такая сустрэча,такая вельмі нечаканая вот ну я думаю мы разбярэмся.і пытанне там ставіцца будзе менавіта так,як яно ставіцца і ў дачыненні да вас.тыя,хто вераць,тыя,хто з намі,тыя павінны зрабіць адпаведныя высновы,і так сказаць адпаведныя дзеянні.
-Можна пытанне (ліцэіст)
-зараз спачатку я скончу а потым будзеце задаваць пытанні
Тыя хто не з намі - павінны прыняць сумленнае, адказнае рашэнне. тое самае мы прапануем зрабіць і вам. Вось. зараз мы развітаемся. можыце кнігу пачытаць. нічога там так сказаць канкрэтнага пра гэтую сітуацыю не сказана. проста паспрабаваў я і сам разабрацца і патлумачыць для чаго ўсё гэта рабілася і як усё рабілася і пачыналась і таксама прыйдзіці да высновы. то есць мы прапануем вам не насіць камня за пазухай. Вось. гэта мы нікому не дазваляем а тыя, хто шчыра нам верыць і хоча ў нас вучыцца - калі ласка – прыходзце, будзем рады працягваць... вось. Пытанні? Ну... на ўсе пытанні тут так сказаць не адкажаш. но яшчэ вы павінны зразумець, калі рашэнне нейкае прымаецца, то прыймаецца яно не з бухты барахты, яно прымаецца па пэўным прычынах, пра якія (я паўтараю) абсалютна ,не тое каб не абавязкова, а проста нельга(!) абмяркоўваць з вамі, а некаторыя моманты і з бацькамі, але яно робіцца на карысць агульнай справы. вот і так яно было, так яно ёсць, і так і будзе! і гэтым рашэням трэба падпарадкоўвацца і іх выконваць асабліва вось у гэтай сітуацыі, у якой мы знаходзімся. я думаю што пытанні калі будуць мы на іх адкажам




Усё адзін к аднаму ну проста я маю магчымасць параўнаць бо я там нейкі час чытаў там лекцыі
Наша сітуацыя складаецца так што некаторыя бацькоў не разумеюць
Ну што, шаноўнае спадарства, яшчэ я што магу паведаміць? безумоўна ад Ірыны Ігараўны схаваць гэта было немагчыма.яна пра гэта ведае.Яна зараз цяжка хварэе.фізічна.вось.і колькі гадоў жыцця ёй каштавала і будзе каштаваць вось тое што зроблена гэта цяжка сказаць.Тое,што вось такой цаной яна плоціць за гэта мы вам паведамляем.вось.І тое,што яна так проста не вернецца.Гэта таксама ясна.пасля такой абразы. гэтыя ўсмешкі на тварах не зразумелыя то есць яны зразумелыя, але не ў тэму... можна канешне і так ставіцца да гэтага. некаторыя (мы разумеем) так і ставяцца ну (я паўтараю), што трэба адказваць за сваю пазіцыю. мы нікога не прымушаем вось так сказаць, не навязваем пэўных сваіх поглядаў і не навязваем сваёй кампаніі, мы не навязваем сваёй думкі, але тут сабраліся тыя, хто мае аднолькавую пазіцыю. тут сабраліся аднадумцы. Вось. а ў такой сітуацыі, ў якой мы знаходзімся вот нават адыход такі, нават няшчырасць, нават такі цынізм, нават гэтыя хіхіканнні за вуглом вот перамыванне такое вот, паліванне брудам выкладчыкаў - гэта ёсць здрада. я разумею яшчэ прычыну вось гэтам.у і я пра гэта казаў, што ў савецкай школе - ну сапраўды, ну ёсць такія падвоенныя стандарты. у прынцыпе мы усе выхоўваемся ў гэтай атмасферы. і гэтую атмасферу такога вось плебейства, рабства такога вось... раб - ён ,як кажуць, у яго свае інтарэсы. ён раб, а не гаспадар. вот такая сістэма ,як кажуць, параджае вось такія вось двайныя стандарты. мы баімся сваі думкі выказваць, мы баімся так сказаць тое, што нас цікавіць. мы ведаем што гаспадар ніколі не будзе клапаціцца аб нашых інтарэсах, таму мы даем волю. мы там ўжо яго палошчым і так сказаць адцягіваемся, адводзім душу.
У нармальных краінах ёсць калектыў ёсць. і гэты калектыў за адно
і ну вось у тым жа трыкутніку.Ну вось прачытаў я. Ну вот. Луна, панімаеце, поўня, там мора, нам трэба развітацца, заплыць за буёк. Ах, не далі... ах-ах-ах. Шаноўнае спадарства, усе мы ,так сказаць,заплывалі за буёк. Я ў тым ліку ў вашым узросце. І так далёка нават, значна далей чым вы,адкуль не вяртаюцца і шмат маіх сяброў,так сказаць,так і не вярнулася.Я ведаю,што гэта такое... але калі мы з ліцэем у такой сітуацыі трэба думаць, што не проста з вамі можа нешта здарыцца (барані бог), а што будзе ,калі з вамі нешта здарыцца, што будзе з ліцэем? І як гэта ўсё падымецца, раскруціцца, і чым гэта ўсё можа скончыцца? таму ў адпачынку нейкім на здароўе (але не раю вам), а калі вы ў ліцэі ну ёсць такія вот
Ну а ў нармальнай так сказаць цывілізаванай краіне бывае колькі разоў на летніках у еўропе да. Вось. падчас такіх вось сітуацый. як паводзіць сябе вось гэтая публіка вашыя аднагодкі: ніколі нават, калі ім прапануюць, яны не будуць паліць (калі гэта так сказаць) яны не будуць ужываць алкаголь, яны не пойдуць некуды. проста таму, што яны разам і яны вось зараз ў такіх умовах. ёсць гэтыя правілы, і вось мы павіны імкнуцца да гэтага ўзроўня цывілізаванасці. то есць салідарнасць, яна павіна дэманстравацца ўсім, мы павіны дэманстраваць, што мы – калектыў, што мы адна каманда. вось гэта павіна быць. і да гэтага мы павіны вас заклікаць. ну тых, хто хоча працягваць. а зараз мы падышлі да такога, калі вам трэба прынць рашэнне. і мы вот раілісь, мы збіралісь некалькі разоў усімі выкладчыкамі. і выснова ў нас такая, што мы даем вам час падумаць, магчыма вот... і прыняць рашэнне. параіцца з бацькамі ці варта вам працягваць, калі вот бацькі так ставяцца да нашай навучальнай установы. безумоўна нам будзе вельмі цяжка, вельмі балюча і не проста развітвацца з любым з вас. але калі вы не верыце нам, вашыя бацькі нам не вераць - прымайце рашэнне. калі ўсе прымуць такое рашэнне то значыцца ліцэя тады не будзе, калі не ўсе тады будзем працаваць з тымі, хто застаўся. Вось. калі ўсе застануцца будзем вельмі рады, але ўмова такая
Пытанні
(ліцэіст) Вы кажаце "калі вы не давяраеце нам".Што значыць "нам"? "Нам" гэта каму?
-Ну што "каму",ну што "мы"? ну...ну...
-Ну хто?
-мне (!!!!!!) ................... э-э-э-э-э...........і тым,хто побач са мной і зараз побач з вамі. .........Дзіўнае пытанне, дарэчы...




Тычына:
Мы вот выкладчыкі, бацькі, вы, прыходзяць і сыходзяць,а мы застаёмся. Мы каста тых,хто служыць гэтай чары і мы нікому не дазваляем і сабе не дазваляем ні чыстымі,ні бруднымі рукамі не кранаць гэтую чару Грааля.Святарную,сакральную.Ідэя ліцэя яна недатыкальная.Няма чаго туды сунуцца з нейкімі меркантыльнымі сённяшнімі інтарэсамі.Вот мы прыйшлі,мы памяняем,як мы хочам.Або наогул заменім выкладчыкаў,ліцэй заменім,створым свой.Не створыце.Створыце нешта такое...ну....са знакам мінус,тое,што доўга не праіснуе,а ў гісторыі застанецца,зноў жа на вядомым месцы." вот гэта адно гэта пра ідэю ліцэя як яе трэба цаніць захоўваць шанаваць
profile
User: [info]ndgl
Name: ndgl
calendar
Back November 2006
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
page summary
tags

    Advertisement

    Customize